Працягнутае расследаванне справы аб выкраданні генерала Юрыя Захаранкі
Працягнута на тры месяцы — да 24 снежня — расследаванне справы аб выкраданні генерала Юрыя Захаранкі. Такое рашэнне прыняла пракуратура Мінску, паведамляе Радыё Свабода. Нагадаем, Юрый Захаранка, дзеяч беларускага дэмакратычнага руху, знік у траўні 1999 года. Паводле нешматлікіх сведкаў здарэння, група невядомых людзей захапіла генерала недалёка ад яго дома і на аўтамабілі звезла ў невядомым кірунку.
Справу працягвае весці следчы Юрый Вараўка. "У справе як не было выніку, гэтак і няма", — кажа праваабронца і былы следчы пракуратуры Алег Воўчак.
Справу працягвае весці следчы Юрый Вараўка. "У справе як не было выніку, гэтак і няма", — кажа праваабронца і былы следчы пракуратуры Алег Воўчак.