Працягнутае следства па справе аб знікненні генерала Юрыя Захаранкі
Яшчэ на тры месяцы працягнутае следства па справе аб знікненні Юрыя Захаранкі, былога міністра ўнутраных спраў і аднаго з лідэраў беларускай апазіцыі. Пра гэта праваабаронцу Алегу Воўчаку паведаміў следчы па асабліва
важных справах Мінскай гарадской пракуратуры Сяргей Кухаронак. Воўчак
перакананы, што ў чарговы раз працягваючы следства, улады толькі
“імітуюць бачнасць расследавання”.
Нагадаем, Юрый Захаранка знік у траўні 1999 года. Ад таго часу ўлады Беларусі заяўляюць, што следства яшчэ не завершана і прычыны скрадання Захаранкі, як і яго лёс, невядомыя.
Міжнародная супольнасць лічыць, што да знікнення Юрыя Захаранкі і іншых дзеячоў апазіцыі маюць дачыненне высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі, нагадвае “Хартыя-97”.