“Прадаем машыну з латарэі “Вэлкома”
Еўрарадыё паспрабавала даведацца, хто насамрэч атрымоўвае аўтамабілі, якія разыгрываюцца ў некаторых беларускіх латарэях. Высветлілася, што некаторыя машыны можаце купіць і вы. Прычым кошты будуць значна меншыя, чым у аўтасалонах. Чуткі пра тое, што машыны з некаторых латарэяў трапляюць “сваім” людзям, ходзяць даўно. Але пацвердзіць такія факты складана.
Пералапаціўшы аб’явы па продажы аўто ў Інтэрнэце, Еўрарадыё натыкнулася на “Фольксваген Пола”, які разыгрываўся ў акцыі мабільнага аператара Velcom “Завядзі мару”.
Вось тая самая аб’ява наконт продажу. А вось - наконт перакупкі машыны, выйгранай у латарэю.
“Ёсць такая справа, “Фольксваген Пола” ў наяўнасці ёсць. Зараз перадам слухаўку мужу”, - адказала на тэлефонны званок жонка прадаўца Аляксея.
Аляксей: “Кошт 10 тысяч 800 долараў ЗША. Ёсць сэрвісная кніжка, поўная гарантыя на два гады”.
Высветлілася, што і сапраўды Аляксей не пажартаваў, новенькі аўтамабіль нейкім чынам трапіў да яго дзякуючы латарэі кампаніі “Вэлком”.
Аляксей: “Гісторыя такая, тут хлусіць сэнсу няма. Гэта машына выйграная па латарэі “Вэлкома”. Па дакументах кампанія забрала гэтае аўто з аўтасалона “Атлант М” 24 верасня. З гэтага часу і пачынае лічыцца двухгадовая гарантыя”.
Але і наракаць на прадаўца Аляксея звычайнаму пакупніку несправядліва. Кошт, за які ён прадае “Пола”, істотна меншы, чым у аўтасалоне “Атлант М”.
Вось за якія грошы нам прапанавалі “Пола” афіцыйныя прадстаўнікі “Фольксваген” у Беларусі.
“Атлант М”: “Ад 13.500 долараў ЗША. Машына пяцідзверкавая, з кандыцыянерам, з падрыхтоўкай пад музыку, пярэдні электрапакет, рухавік аб’ёмам 1400 кубічных сантыметраў, бензін”.
Як да такіх прадаўцоў трапляюць латарэйныя машыны, сказаць складана. Як бы там ні было, разыгрываць машыны пачынаюць усё радзей.
“У гэтую нядзелю 203 тыраж, аўтамабілі ў ім не разыгрываюцца, - паведамляе супрацоўніца латарэі “Суперлато”. – Але кватэры будуць. Апошні раз машыны былі ў 199 тыражы, можна было выйграць аўтамабілі “Сузукі” коштам ад 33 да 43 мільёнаў беларускіх рублёў”.
Сам перакупшчык Аляксей пацвердзіў, што гэтае "Пола" - далёка не першы яго досвед па перакупцы латарэйных аўто. Але сёння знайсці такое аўто пасур’ёзней за “Пола” складана.
Аляксей: “У Беларусі апошнім часам не было больш-менш сур’ёзных латарэяў, апроч як па “Фольксваген Пола”. Таму машын больш высокага класа ў нас у наяўнасці няма”.
Шчыра давяраць праўдзівасці латарэяў сапраўды небяспечна. Часта пераможцаў, якіх пазначаюць афіцыйныя сайты, знайсці практычна немагчыма. Альбо людзі з такімі імёнамі і прозвішчамі клянуцца, што ў латарэі не гуляюць.
Мы паспрабавалі датэлефанавацца хаця б да аднаго пераможца ў акцыі кампаніі “Вэлком” “Завядзі мару”. Іх прозвішчы і ініцыялы былі пазначаны на афіцыйным сайце кампаніі. Але дарэмна: шчаслівых пераможцаў знайсці не так проста. Большасць кажа:
“Ух, нічога сабе, я ў такіх акцыях не ўдзельнічаю, эсэмэсак на “Вэлком” не дасылаю”.
Некаторыя з іх ўпэўненыя, што іх зрабілі мёртвымі душамі.