Прадавец давала нясвежым прадуктам другі шанец

У Ганцавічах у  крамах павялічваюць тэрмін рэалізацыі прадуктаў, прычым адразу на месяц. Адна з пакупніцаў хацела набыць у краме “Прадукты” спецыяльны "Дзіцячы кефір", але ўбачыла, што тэрмін яго рэалізацыі скончыўся. Прадавец паведаміла: свежы будзе заўтра.  На наступны дзень маладая маці зноў трымала ў руках той самы пакет з кефірам, але тэрмін спажывання на ім быў не пяць сутак, як належыць, а месяц. Выслухаўшы заўвагі пакупніка, прадаўшчыца прыбрала пакет. Праз дзесяць хвілін у краму спецыяльна зайшла сяброўка пакупніцы і зноў убачыла той пакет кефіру са скончаным тэрмінам.
 
Як піша газета “Ганцавіцкі час”, цяпер работнікі санэпідэмстанцыі высвятляюць, хто прымушае прадаўцоў перапраўляць лічбы на пакетах і прадаваць непрыдатную для ўжывання прадукцыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі