Прадпрымальнік з Кобрына раздаў задарма свой тавар

Сёння ў Кобрыне адзін з індывідуальных прадпрымальнікаў, які ўжо некалькі гадоў гандлюе на рынку па вуліцы Кастрычніцкай у цэнтры горада, раздаваў бясплатна свой тавар усім жадаючым.
Раздаваліся верхняе адзенне, майкі, дзіцячы і дарослы абутак, паведамляе “Радыё Рацыя”. Па словах прадпрымальніка, на такі кардынальны крок яго падштурхнула разуменне, што далейшая ягоная дзейнасць не мае ніякай перспектывы.

Маўляў, лепей прадаць тавар за сімвалічны кошт ці ўвогуле раздаць яго бясплатна, а затым канчаткова развітацца з камерцыяй, чым далей цярпець значныя страты ў выніку пагаршэння ўмоў прадпрымальніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі