Прадпрымальніка Аляксандра Рубчэню аштрафавалі на 175 тысяч рублёў

У панядзелак суд Савецкага раёна Гомеля прызнаў вінаватым старшыню савета прадпрымальнікаў рынку "Цэнтральны", актывіста РГА "Перспектыва" Аляксандра Рубчэню ў дробным хуліганстве і аштрафаваў яго на пяць базавых велічынь — 175 тысяч рублёў.
Нагадаем, прадпрымальнік быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 18 студзеня нібыта за нецэнзурную лаянку. Яго даставілі ў ізалятар, дзе ён правёў трое сутак. 21 студзеня павінен быў адбыцца суд па адміністрацыйным пратаколе ў дачыненні да Рубчэні, але разгляд справы перанеслі ў сувязі з няяўкай сведак.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі