Прадпрымальнікі не чакаюць прагрэсу ў справе лібералізацыі эканомікі

Чакаць у 2010 годзе вялікага прагрэсу ў справе лібералізацыі эканомікі не даводзіцца. Такое меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН выказаў кіраўнік Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін. Пры гэтым, лічыць ён, "лібералізацыйная рыторыка" будзе ўзрастаць і яе апагей, магчыма, прыпадзе на прэзідэнцкую выбарчую кампанію.

"Перакананы, будзе стварацца болей пляцовак для кантактаў улады і бізнэсу, але не думаю, што адбудзецца істотны пералом. Для бізнэсу 2010 год стане годам дасягнення нейкіх лакальных перамог — магчыма, у сферы цэнаўтварэння, аплаты працы", — мяркуе Балыкін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі