Прадпрымальнікі прапанавалі скасаваць Міністэрства гандлю

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва" накіравала Аляксандру Лукашэнку ліст, у якім прапанавала скасаваць Міністэрства гандлю. Пра гэта БелаПАН паведаміў старшыня аб'яднання Анатоль Шумчанка. Па яго словах, шэраг падзей паказвае, што Мінгандлю з'яўляецца завадатарам выцяснення малога бізнэсу і прадпрымальнікаў з таварнага рынку.

"Міністэрства гандлю прасоўвае інтарэсы буйнога і сярэдняга бізнэсу, а таксама тых прадпрыемстваў, на якія яны маюць непасрэдны ўплыў і якія з'яўляюцца прамымі канкурэнтамі малога бізнэсу і прадпрымальнікаў", — растлумачыў кіраўнік "Перспектывы".

У прыватнасці, ён нагадаў, што менавіта Мінгандлю стаяў за ліквідацыяй аб'ектаў дробнарознічнай гандлёвай сеткі ў Мінску. Таксама Міністэрства гандлю, па яго словах, ініцыявала забарону на рознічны продаж па-за крамамі, павільёнамі з гандлёвай залай і гандлёвымі цэнтрамі вопраткі з натуральнага футра і побытавай тэхнікі.

Прадпрымальнікі прапануюць перадаць паўнамоцтвы Мінгандлю іншым міністэрствам у мэтах выраўноўвання ўмоваў працы для суб'ектаў гаспадарання і недапушчэння лабіравання інтарэсаў буйнога і сярэдняга бізнэсу ў шкоду малому.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі