Прадпрымальнікі запатрабавалі вызвалення Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі

Неадкладнага вызвалення Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі запатрабавала Каардынацыйная рада прадпрымальнікаў Беларусі.
Нагадаем, трое прадпрымальнікаў былі затрыманыя 8 лютага ў Ваўкавыску, іх абвінавачваюць у наўмысным знішчэнні альбо пашкоджанні маёмасці. Аўтуховіч, Лявонаў і Асіпенка знаходзяцца ў следчым ізалятары № 1 у Мінску. 16 красавіка Мікалай Аўтуховіч абвесціў бестэрміновую галадоўку. Ён патрабуе найхутчэй перадаць справу ў суд ці вызваліць усіх трох пад падпіску аб нявыездзе.

"Галадоўка Мікалая Аўтуховіча — гэта не толькі пратэст супраць прававога бяспраўя ці парушэння правоў чалавека па сваёй канкрэтнай справе, але барацьба за лепшую будучыню ўсёй Беларусі", — цытуе заяву Каардынацыйнай рады прадпрымальнікаў БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі