Прадстаўнік АБСЕ раскрытыкаваў тэлевізію ў Беларусі і Расіі
Прадстаўнік Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) па пытаннях свабоды СМІ Міклаш Харашці выказаў незадаволенасць становішчам тэлевізіі ў Расіі. Ён назваў тэлебачанне інструментам прапаганды, паведамляе партал Newsland. Разам з тым Харашці таксама раскрытыкаваў становішча тэлевізіі ў Беларусі і краінах былога Савецкага Саюза ў Цэнтральнай Азіі і на Паўднёвым Каўказе. Якія менавіта краіны еўрачыноўнік меў на ўвазе, ён не ўдакладніў.
Нагадаем, што венгерскі пісьменнік, журналіст і праваабаронца Міклаш Харашці займае пасаду прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ з 2004 года.
Нагадаем, што венгерскі пісьменнік, журналіст і праваабаронца Міклаш Харашці займае пасаду прадстаўніка АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ з 2004 года.