Прадстаўнік БАЖу ў судзе адпрэчыў прэтэнзіі Мін'юсту
На судовым працэсе Беларускай асацыяцыі журналістаў супраць Мінюсту абвешчаны перапынак да 14.30. У першай палове дня на судзе выступіў прадстаўнік журналісцкай арганізацыі юрыст Андрэй Бастунец. Ён адпрэчыў усе прэтэнзіі Міністэрства юстыцыі. Прадстаўнік Мінюсту Аляксандр Харытон, у сваю чаргу, заявіў, што пытанняў да Бастунца не мае, але мае контраргументы. З іх заслухоўвання і пачнуцца паабедзенныя слуханні ў судзе.
Нагадаем, што Мінюст вынес папярэджанне на адрас БАЖ. Журналісцкую арганізацыю абвінавацілі адразу па некалькіх пунктах — датычна формы сяброўскага пасведчання, статусу Цэнтра прававой абароны СМІ пры ГА "БАЖ", а таксама некаторай інфармацыі, пададзенай на сайце арганізацыі.
Глядзі таксама: Мінюст вынес БАЖу афіцыйнае папярэджанне