Прадстаўнік МУС: Напярэдадні выбараў сітуацыя складваецца спакойная
Міліцыя цалкам кантралюе сітуацыю ў Мінску і рэгіёнах Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць у нядзелю. Пра гэта сёння заявіў РІА Новости прадстаўнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС. "Сітуацыя складваецца спакойная, абвастрэння крымінагеннай сітуацыі і сур'ёзных парушэнняў грамадскага парадку не зафіксавана", — сказаў прадстаўнік МУС.