Прадстаўнік незалежнай Беларусі ўпершыню панясе алімпійскі агонь
Прадстаўнік Беларусі прыме ўдзел у эстафеце алімпійскага агню Ванкувера-2010. Ім будзе 37-гадовы дырэктар разліковага цэнтра банкаўскіх пластыкавых карт ААТ "АСБ Беларусбанк" Анатоль Баговік, перадае БЕЛТА. Як распавёў сам Баговік, запрашэнне прыняць удзел у эстафеце алімпійскага агню паступіла ў "Беларусбанк" некалькі месяцаў таму ад кіраўніцтва міжнароднай аплатнай сістэмы VISA, якая з'яўляецца фундатарам Алімпіяды, а таксама ад аргкамітэта эстафеты алімпійскага агню. Кіраўніцтва "Беларусбанка" вырашыла даручыць гэту ганаровую місію менавіта яму.
Анатоль Баговік з'яўляецца сынам вядомага беларускага футбаліста Анатоля Баговіка, які выступаў у чэмпіянаце СССР за мінскае "Дынама", а затым працаваў трэнерам у гэтым клубе і ў салігорскім "Шахцёры".
Па словах гендырэктара НАК Беларусі Яраслава Барычкі, прадстаўнік нашай краіны прыме ўдзел у эстафеце алімпійскага агню ўпершыню з 1994 гады.
Анатоль Боговик пабяжыць свой этап з алімпійскай паходняй 20 студзеня па тэрыторыі канадскага мястэчка Банф, што знаходзіцца недалёка ад сталіцы зімовых Гульняў-1988 Калгары. Пакуль невядома, якая будзе працягласць адрэзка, які павінен адолець беларус. Мяркуецца, што гэтая адлегласць складзе каля паўкіламетра.