Прадстаўнікі ЦВК Беларусі будуць назіраць за выбарамі ў Таджыкістане
Прадстаўнікі ЦВК Беларусі Іван Шчурок і Васіль Бушчык уключаныя ў склад місіі назіральнікаў ад СНД на выбарах ніжняй палаты Парламента Рэспублікі Таджыкістан. Выбары адбудуцца 28 лютага 2010 года, інфармуе БЕЛТА. Як раней паведамляла Еўрарадыё, прадстаўнікі ЦВК Беларусі не будуць удзельнічаць у назіранні за ходам прэзідэнцкіх выбараў ва Ўкраіне. Беларускі Цэнтравыбаркам не атрымліваў запрашэння ад украінскага боку.