Прадстаўнікі ЦВК Беларусі едуць назіраць за выбарамі ў Азербайджане

Прадстаўнікі Цэнтрвыбаркама Беларусі возьмуць удзел у назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Азербайджане, якія пройдуць 7 лістапада. Як паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, члены Цэнтрвыбаркама Алег Сліжэўскі і Іван Шчурко будуць удзельнічаць у кароткатэрміновым назіранні ў складзе місіі назіральнікаў СНД.

Лазавік нагадаў, што сёлета прадстаўнікі ЦВК ужо ўзялі ўдзел у назіранні за выбарамі ў Грузіі, Таджыкістане, Кіргізіі, Латвіі, а таксама атрымалі запрашэнне ўзяць удзел у назіранні за ходам правядзення мясцовых выбараў у Літве, якія пройдуць у лютым 2011 года, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі