Прадстаўнікі дэмсілаў складаюць ва ўчастковых камісіях толькі 0,15%

У склад участковых выбарчых камісій на мясцовыя выбары ўключана толькі 100 з 912 прадстаўнікоў палітычных партый і суб'ектаў, якія ўваходзяць у кааліцыю Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Яны складаюць ва ўчастковых камісіях толькі 0,15%. У той жа час праўладныя палітычныя партыі атрымалі ў камісіях 1333 месцы.
Як адзначае БелаПАН, прадстаўніцтва дэмакратычных партый ва ўчастковых камісіях аказалася меншым, чым у акруговых камісіях, дзе колькасць іх прадстаўнікоў складае 0,5%.

Прэзідыюм АДС заяўляе, што фармаванне ўчастковых камісій праходзіла ў таямніцы ад грамадскасці і партыйных структураў, а яе прадстаўнікоў не ўключалі ў іх склад "па зусім надуманых прычынах".

Нагадаем, выбары ў мясцовыя саветы пройдуць 25 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі