Прадстаўнікі ЕС і ПРААН разам са школьнікамі збіралі смецце (Фота)
У пасёлку Азёрны пад Мінскам такім чынам адзначылі Міжнародны дзень зямлі. Рыбгас “Волма” унікальны сваёй біялагічнай разнастайнасцю. Тут жыве больш за 40 чорных буслоў, а таксама розныя рэдкія віды жывёл, занесеныя ў Чырвоную кнігу. Рыбгас мае шмат азёраў і знаходзіцца непадалёк ад Мінска, вось турысты і навезлі смецця. Таму ў міжнародны дзень зямлі прадстаўніцтва Праграмы развіцця ААН і Еўрапейскага Саюза ў Беларусі, разам з вучнямі Валевачаўскай сярэдняй школы з экалагічным ухілам, у рамках праекта ЕС і ПРААН "Падтрымка навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця ў Беларусі", зладзілі прыборку.
Разам са школьнікамі ў акцыі удзельнічалі: намеснік Прадстаўніка ААН Фарыд Караханаў, аташэ (намеснік кіраўніка) Дэлегацыі Еўрапейскага Саюза ў Беларусі Яніс Айзсалніекс, кіраўнік службы інфармацыі Мінпрыроды Вераніка Вараўка.
Аташэ прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі Яніс Айзсалніекс павязвае школьнікам гальштукі ЕС.
Дапамагалі дзецям збіраць смецця супрацоўнікі праекта Еўрапейскага Саюза і ПРААН "Падтрымка навакольнага асяроддзя і ўстойлівага развіцця ў Беларусі"
Больш за ўсё знаходзілі пластыкавых бутэлек
Усё гэта пакінулі турысты, што прыязджаюць адпачыць. Арганізатары спадзяюцца, што акцыя паўплывае на людзей.
Смецця сабралі больш за сто кілаграмаў
Агулам каля 40 пакетаў
А ў палявой кухні ўжо гатуецца юшка, прыгатаваная з рыбы злоўленай тут побач