Прадстаўнікі найбуйнейшых нафтавых кампаній збяруцца ў Мінску

III Міжнародная канферэнцыя на тэму "Нафтаперапрацоўка і экспарт нафтапрадуктаў Рэспублікі Беларусь — перспектывы развіцця і эканамічная эфектыўнасць" адкрыецца 16 лістапада ў мінскім гатэлі Crowne Plaza. Арганізатарам мерапрыемства традыцыйна выступае брытанская кампанія Confidence Capital Ltd. у супрацоўніцтве з "Беларускай нафтавай кампаніяй" і пры падтрымцы беларускага ўраду. Як паведамляе БелаПАН, удзел у канферэнцыі пацвердзілі больш за 100 прадстаўнікоў ключавых кампаній у рэгіёне і іх міжнародных партнёраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі