Прадстаўнікі Савета Еўропы абмяркуюць у Мінску маладзёжную палітыку

Візіт у Беларусь дэлегацыі Савета Еўропы запланаваны на 21-24 студзеня. Як паведамляе БелаПАН, у яе складзе кіраўнік дырэктарата Савета Еўропы па пытаннях моладзі і спорту Ральф-Рэне Вайнгертнер.  Падчас візіту прадстаўнікі Савета Еўропы вывучаць магчымасці супрацоўніцтва з Беларуссю ў маладзёжнай сферы. Таксама будуць абмяркоўвацца агульныя падыходы ў адносінах праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" па накірунках маладзёжнага абмену, валанцёрскай службы, навучання і г. д. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі