Прадукцыя гомельскіх малочных заводаў была сертыфікаваная ў Расіі
Уся натуральнамалочная прадукцыя, якую пастаўлялі ў расійскія рэгіёны малочныя прадпрыемствы Гомельскай вобласці, была правераная і сертыфікаваная лабараторыямі Расветнагляду. Агулам было атрымана больш за 400 сертыфікатаў. Таму забарона на пастаўку прадукцыі гомельскіх заводаў у Расію, нечакана ўведзеная некалькі дзён таму, выклікала ў вытворцаў здзіўленне. Так ахарактарызаваў сітуацыю адзін з кіраўнікоў ААТ "Румянцаўскае" — найбуйнейшага экспарцёра малочных прадуктаў Гомельшчыны.
Як паведамляе БЕЛТА, у першым квартале сёлета аб'ём штодзённых экспартных паставак натуральнамалочнай прадукцыі Гомельскай вобласці дасягаў 80 т. Цяпер сістэма, якая стваралася некалькі гадоў, была разбураная.