Прадзюсар Эмі Ўайнхаўс дапаможа Элтану Джону запісаць альбом
Новы альбом Элтана Джона спрадзюсуе лаўрэат прэміі "Грэмі" Марк Ронсан.
Аб гэтым піша Gigwise, спасылаючыся на паведамленні амерыканскіх СМІ. Чакаецца, што музыкі пачнуць працу ў студыі пасля Новага года. Альбом выпусціць гуказапісвальная кампанія Universal/Republic.
Ронсан набыў вядомасць дзякуючы свайму супрацоўніцтву з Эмі Ўайнхаўс: ён прадзюсаваў большасць трэкаў з яе альбома 2006 года "Back to Black", за працу над якім і атрымаў тры прэміі "Грэмі".
Нягледзячы на паведамленні пра тое, што Ронсан і Ўайнхаўс пасварыліся, спрабуючы запісаць песню да апошняга фільма пра Джэймса Бонда (у выніку саўндтрэк запісалі Джэк Уайт і Аліша Кіс), цяпер пара ізноў працуе разам над песняй для трыб'юта-альбома Квінсі Джонса.
Тым часам сэр Элтан Джон запісаў калядны сінгл "Joseph" сумесна з амерыканскай камандай The Killers і лідэрам Pet Shop Boys Нілам Тэнантам.
Фота: www.nhacvietplus.vietnamnet.vn