Праект бюджэту “заблукаў” ў калідорах улады
Нават калі заўтра дакумент патрапіць у Палату прадстаўнікоў, на яго разгляд і прыняцце застанецца 7 працоўных дзён
Як даведалася Еўрарадыё, у праект бюджэту нашай краіны на наступны год уносяцца пэўныя карэктывы. У прэсавай службе Міністэрства фінансаў нам паведамілі, што праект абыходзіць адразу некалькі арганізацыяў перад тым, як патрапіць на зацвярджэнне ў Палату прадстаўнікоў:
“Зараз бюджэт на дапрацоўцы. Ён ідзе па наступнай схеме: Міністэрства фінансаў - Савет Міністраў – Адміністрацыя прэзідэнта, а толькі потым адпраўляецца на зацвярджэнне дэпутатам. Зараз праект бюджэту на нейкай з гэтых стадыяў”.
Старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, сувязі і прадпрымальніцтву Анатоль Паўловіч расказаў Еўрарадыё, што да дэпутатаў праект пакуль не дайшоў.
“Спачатку праект разглядае бюджэтная камісія, а ўжо потым дакумент трапляе да нас. Пакуль праекта бюджэту ў нас няма. Мы яго чакаем з дня на дзень”.
Святлана Гіль, намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце “палаткі”, расказала Еўрарадыё, што праект бюджэту на наступны год яшчэ знаходзіцца ў Савеце Міністраў. Прычым дэпутатам застаецца працаваць толькі да 20 снежня:
“Да нас, у Палату Прадстаўнікоў праект бюджэту ўносіць прэзідэнт. А Савет Міністраў яшчэ не аддаў яму. На днях чакаем. А 20-га скончваецца сесія, таму ўявіце самі, наколькі мала часу ў нас засталося!”
У прэсавай службе Савета Міністраў Еўрарадыё паведамілі, што сёння праект бюджэту нашай краіны ўжо знаходзіцца на стале ў кіраўніка дзяржавы:
“Ужо сёння праект адпраўлены ў Адміністрацыю прэзідэнта”.
Аднак дэпутаты запэўніваюць, што бюджэт паспеюць прыняць да заканчэння працы парламента. Трэба толькі ўлічваць, што звычайна дакумент месціцца на не менш чым 700 старонках.
Атрымліваецца, што на азнаямленне і зацвярджэнне галоўнага эканамічнага дакумента Беларусі ў 2008 годзе застаецца толькі 7 працоўных дзён. І гэта пры ўмове, што ўжо заўтра праект бюджэту патрапіць у Палату прадстаўнікоў.