Праезд на аўтобусах 33-га маршруту будзе бясплатным

Праезд на аўтобусах 33- го маршруту будзе бясплатным. Так вырашылі сёння чыноўнікі Мінгарвыканкаму, паведамляе "Інтэрфакс". Як паведамлялася раней, аўтобусны маршрут N 33 адкрыты на час рамонту станцыі метро "Кастрычніцкая". Маршрут ідзе ад станцыі метро "Інстытут Культуры" да станцыі метро "Плошча Перамогі". Інтэрвал паміж аўтобусамі дадатковага маршруту N33 складае 1,5—2 хвіліны. Першапачаткова меркавалася, што аўтобус будзе бясплатным. Пазней з пасажыраў сталі спаганяць плату за праезд. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі