Праезд у гарадскім транспарце пакуль не падаражае?

22 кастрычніка на прэс-канферэнцыі ў Мінску першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Мікалай Верхавец казаў пра тое, што ў снежні плануецца павысіць кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце. Павышэнне тады планавалася на 15-20%.
Начальнік упраўлення эканомікі і фінансаў Мінтранса Вольга Якавенка распавяла Еўрарадыё, што сваю прапанову аб павышэнні коштаў міністэрства накіравала вышэй. Аднак пакуль рашэння не прынята.

“Мы планавалі павышэнне, але рашэння пакуль няма. Мы зрабілі прапанову аб неабходнасці такога павышэння. А ці будзе яна прынята, ці не, — гэта будзе разглядацца вышэй”.

Калі прапанова будзе зацверджаная, то білет на гарадскі транспарт у Мінску будзе каштаваць прыкладна 690-720 рублёў. Аднак такое павышэнне не дапаможа сталічным транспартнікам палепшыць сваю рэнтабельнасць.

Як раней паведамляла Еўрарадыё са спасылкай на Мінсктранс, для таго, каб сталічны транспарт сябе акупляў, білет павінен каштаваць каля 2 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі