Пракаповічу працягнуты тэрмін да 2016 года
Аляксандр Лукашэнка сваім указам у адпаведнасці з артыкуламі 61, 62 Банкаўскага кодэкса пастанавіў працягнуў тэрмін паўнамоцтваў старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пятра Пракаповіча да 31 снежня 2015 года. Аналагічнае рашэнне прынятае і наконт чальцоў праўлення Нацбанка Валянціны Азарэвіч, Юрыя Алымава, Мікалая Лузгіна, Уладзіміра Сянько, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.