Пракуратура не будзе аспрэчваць прысуд забойцам "пухавіцкага падпальшчыка"

Дзяржаўнае абвінавачванне не будзе падаваць касацыйны пратэст на прысуд Гомельскага абласнога суда па справе пра забойства жыхара вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёна.  Нагадаем, што прысуд чатыром жыхарам вёскі Пухавічы, што жорстка забілі аднавяскоўца, быў вынесены 14 красавіка. Двое абвінавачваных па артыкуле 139 Крымінальнага кодэксу пакараныя пазбаўленнем волі на тэрмін пяць гадоў і тры гады, хаця мінімальная санкцыя артыкула складае восем гадоў пазбаўлення волі. Яшчэ двое саўдзельнікаў злачынства прысуджаныя да двух гадоў абмежавання волі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі