Пракуратура не захацела пачаць справу наконт ціску на лекара Пастнова

Ён прасіў пачаць крымінальную справу з нагоду ціску на лекара Ігара Пастнова, змешчанага на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне, інфармуе БелаПАН.



16 верасня Рыжоў падаў скаргу ў пракуратуру Віцебскай вобласці. Ён патрабаваў прыцягнуць да крымінальнай адказнасці дзевяць чалавек, у тым ліку кіраўніцтва абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі, суддзю суда Віцебскага раёна Таццяну Дзегцярову і старшыню Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандра Косінца. Актывіст сцвярджае, што паміж гэтымі асобамі склалася "змова з мэтай прычынення Ігару Пастнову фізічнай шкоды з пагрозай для жыцця".



Аднак пракуратура не знайшла складу злачынства ў выкладзеных фактах.


 
Нагадаем, што Пастноў апынуўся на лячэнні ў псіхіятрычнай лякарні пасля свайго апошняга відэавыступу ў інтэрнэце. Ён выказаў крытычныя меркаванні пра стан віцебскай медыцыны, прымусовае кадаванне ад алкагалізму. Таксама ён заявіў, што яго запалохваюць прымусовым псіхіятрычным лячэннем. 16 жніўня Пастнова забралі ў лякарню проста з працы.



29 жніўня праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" заявіла пра гатовасць прызнаць віцябляніна вязнем сумлення.



Фота Ігара Пастнова — news.vitebsk.cc

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі