Пракуратура правядзе шэраг экспертызаў на месцы гібелі лыжніка ў Сілічах
Пракуратура Лагойскага раёна мае намер правесці шэраг экспертызаў у рамках праверкі па факце смерці лыжніка, які сутыкнуўся са снегаходам у Рэспубліканскім горналыжным курорце "Сілічы". Нагадаем, што здарэнне адбылося 15 студзеня. Лыжнік, які трапіў пад снегаход, ад атрыманых траўмаў памёр у бальніцы.
Паводле слоў пракурора Лагойскага раёна Валяціна Хмуровіча, спачатку будзе праведзеная аўтатэхнічная экспертыза снегахода. Для гэтага адмыслова выклікалі эксперта-аўтатэхніка з Мінску.
Таксама супрацоўнікі пракуратуры паўторна агледзяць месца, дзе здарылася трагедыя. У Сілічы на заўтра запрошаныя для апытання некалькі сведкаў, апытаюць і персанал курорта. Бліжэйшымі днямі паўторна апытаюць і кіроўцу снегахода, які цяпер знаходзіцца ў бальніцы.
Плануецца, што пракуратура завершыць праверку на працягу месяца, інфармуе "Інтэрфакс".