Прамовы "Дзядоў": Зянон Пазняк, Юрась Беленькі, Алесь Чахольскі (слухаць)

Слухайце прамовы праз плэер, змешчаны ніжэй.

Першым зварот ад імя старшыні Беларускага народнага фронту "Адраджэнне" і Кансерватыўна-хрысціянскай Партыі БНФ Зянона Пазняка, які жыве ў выгнанні, зачытаў адзін з лідараў КХП-БНФ Валер Буйвал. Пазняк прыгадаў шэсце 25-гадовай даўніны, калі "Мінск прачытаў лекцыю для ўсяго Савецкага Саюза і паказаў, што камунізм — яго збройную сілу — можна перамагаць мірным шляхам, розумам і рашучасцю".

Наступным з эмацыйнай прамовай выступіў Юрась Беленькі, выканаўца абавязкаў старшыні КХП-БНФ у Беларусі.

Апошнім казаў адказны сакратар КХП-БНФ Алесь Чахольскі. З яго ініцыятывы пасля прамовы прысутныя праспявалі “Магутны Божа”. На гэтым мітынг скончыўся.

На "Дзяды" ў Мінску прайшлі шэсце і мітынг (анлайн, фота, відэа)

Фотарэпартаж з мінскага шэсця на "Дзяды"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі