Прамысловыя прадпрыемствы Беларусі сёлета страцілі 128 мільёнаў долараў

Больш за 21% прамысловых прадпрыемстваў Беларусі – стратныя. Пра гэта паведамляе Міністэрства статытыкі і аналізу.

У студзені-жніўні бягучага года са стратамі працавалі 459 прадпрыемстваў. Сума іх чыстых стратаў за гэты перыяд склала 128 мільёнаў долараў (274,3 млрд рублёў) альбо на 23,7% больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.

Найбольшыя страты атрымалі прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, харчовай, і лёгкай прамысловасці.

Беларускія навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі