Прарасійскія кібер-тэрарысты зламалі сайты ўкраінскіх уладаў

Гэта звязана нібыта з праблемамі з электроннай сістэмай “Выбары” і сайтам украінскага ЦВК. Заўтра, 26 кастрычніка, ва Украіне пройдуць пазачарговыя парламенцкія выбары.

Пры гэтым у ЦВК запэўніваюць, што электронная сістэма працуе ў штатным рэжыме. Раней планавалася абнародаваць папярэднія вынікі галасавання ўжо ў панядзелак.

Дзяржслужба спецсувязі Украіны ў суботу паведамляла, што хакерскія атакі на сайты ўкраінскіх уладаў былі чаканымі, таму ЦВК і спецсувязь загадзя наладзілі ўзаемадзеянне з правайдэрамі, якія абслугоўваюць люстэркі і каналы.

Адказнасць за кібератаку ўзяла на сябе група прарасійскіх хакераў, якія называюць сябе “Кіберберкутам”. Пра гэта яны паведамілі ў сацыяльных сетках і заявілі, што кантралююць кібер-пратору ЦВК
Таксама яны зламалі сайт прэзідэнта Украіны.

25 кастрычніка ва Украіне — дзень цішыні перад выбарамі. Забароненая агітацыя за палітычныя партыі і кандыдатаў у дэпутаты Вярхоўнай Рады. Усяго ў Раду балатуюцца 6670 кандыдатаў, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі