Прарывацца з боем на Ўсебеларускі сход Някляеў не будзе

Уладзімір Някляеў не збіраецца паўтараць учынак Аляксандра Казуліна і пойдзе на Ўсебеларускі сход толькі ў выпадку, калі атрымае мандат дэлегата. Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з замежнымі журналістамі.
Някляеў: "Я не марскі пехацінец і не магу спачатку захапіць плацдарм, каб потым яго заняла армія. Таму мы ўсе разам вырашылі, што мы будзем усё рабіць у рамках тых правілаў, хай яны і ўмоўныя, якія існуюць".

Па словах Някляева, у яго каманды ёсць варыянт дзеянняў на той выпадак, калі адміністрацыя Ленінскага раёна Мінска не выдасць яму мандат дэлегата сходу, але што гэта за варыянт не прызнаўся. Пасяджэнне адмысловай камісіі па вылучэнні кандадатаў ад Леніскага раёна пройдзе, па словах Някляева, 4 лістапада.

Нагадаю, што 27 кастрычніка Ўладзімір Някляеў правёў сход жыхароў раёна, у якім пражывае, і яны вылучылі яго сваім кандыдатам у дэлегаты на ІV Усебеларускі сход.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі