Пратэстанцкі пастар просіць Мінюст праверыць прафесійную якасць суддзі
13 ліпеня актывіст аргкамітэта Партыі БХД, пастар пратэстанцкай царквы "Новае пакаленне" з Навагрудку Ўладзімір Качагур адправіў заяву ў Мінюст. Ён папрасіў праверыць на прафесійную прыдатнасць суддзю Валер'я Раманоўскага. Раней суддзя аштрафаваў пастара на 700 тысяч рублёў за нібыта праведзеныя па яго месцы жыхарства набажэнствы.
"Гэтую пастанову Раманоўскага адмяніў абласны суд, не ўбачыўшы парушэнняў, якія заўважыў ён. Абласны суд накіраваў справу на перагляд у Навагрудскі суд іншаму суддзі. Іншы суддзя, Ларыса Самасюк, перагледзеўшы справу, таксама не знайшла парушэнняў, якія знайшоў Раманоўскі, і вынесла пастанову закрыць справу. Таму ў мяне ўзнікае пытанне, ці нармальны гэты суддзя Раманоўскі? Хай правераць чалавека на прафесійную прыдатнасць, а то ён можа нашкодзіць сваім непрафесіяналізмам і іншым людзям", - пракаментаваў сітуацыю Ўладзімір Качагур.