Пратэстную плошчу Таксім у Стамбуле закрылі, акцыю разагналі

У першай палове дня ў нядзелю ў Стамбуле працягваліся сутыкненні паміж паліцыянтамі і праціўнікамі ўраду Рэджэпа Таіпа Эрдагана. Пратэстоўцы спрабавалі прарвацца на плошчу Таксім, аднак паліцыя прымяніла слезацечны газ і заблакавала ўсе вуліцы, якія вядуць на плошчу.


Паводле некаторых дадзеных, колькасць маніфестантаў, што спрабавалі прабрацца ў цэнтр гораду, дасягала 50 тысяч чалавек, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.


 
Напярэдадні ў суботу паліцыя выгнала пратэстоўцаў з парку Гезі, у часе падаўлення акцыі пацярпела не меней за 29 чалавек. Агульная колькасць пацярпелых за час працяглых акцыяў пратэсту ў Турцыі ацэньваецца прыкладна ў 5 тысяч чалавек, не меней за 4 чалавекі загінулі.



Штуршком для пратэстаў сталі планы забудовы стамбульскага парка Гезі, аднак затым экалагічныя лозунгі змяніліся на палітычныя. Са Стамбулу акцыі пратэсту перакінуліся на іншыя гарады, у тым ліку на сталіцу Турцыі — Анкару.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі