Пратэсты ў ЗША ахапілі некалькі гарадоў

Дзясяткі тысяч амерыканцаў пратэстуюць у розных гарадах ЗША супраць рашэння вялікага журы прысяжных. Яно апраўдала паліцэйскага, які застрэліў 18-гадовага чарнаскурага падлетка Майкла Браўна.

Улады амерыканскага штата Місуры прынялі рашэнне накіраваць у горад Фергюсан, дзе і быў застрэлены хлопец, дадатковыя сілы для навядзення парадку і суцішвання пратэстоўцаў. Па словах губернатара штата Джэя Ніксана, якія перадае ВВС, парадак у рэгіёне ахоўваюць 2200 вайскоўцаў Нацыянальнай гвардыі ЗША.

Паліцыя акругі Сэнт-Луіс паведамляе пра ўжыванне слезацечнага газу для разгону дэманстрантаў, якія закідвалі іх камянямі. Напярэдадні ў Фергюсане былі падпаленыя дзясяткі дамоў, 29 чалавек былі затрыманыя, адзін паліцыянт атрымаў кулявое раненне.

У аўторак пратэсты, пераважна мірныя, ахапілі Нью-Ёрк, Вашынгтон ды іншыя гарады ЗША. Сенат ЗША паведаміў, што правядзе публічныя слуханні наконт стану грамадзянскіх свабодаў і правоў чалавека ў сувязі з сітуацыяй у Фергюсане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі