Праваабаронца падаў у суд на “Советскую Белоруссию"
Праваабаронца Алег Волчак падаў пазоў аб абароне гонару і годнасці ў дачыненні да газеты "СБ — Беларусь сегодня" ў суд Савецкага раёна Мінска.
Ён патрабуе абвяржэння інфармацыі, прыведзенай у артыкуле пад назвай "Много у нас диковин, каждый чудак — Бетховен" у нумары "СБ" за 6 сакавіка 2009 года.
Артыкул напісаны ў форме фельетона і распавядае пра беларускіх праваабаронцаў. Апрача Волчака ў ім фігуруе праваабаронца з Салігорска Яна Палякова, якая скончыла жыццё самагубствам у ноч на 7 сакавіка.
Волчак патрабуе абвяржэння звестак і спагнання з рэдакцыі газеты грашовай кампенсацыі — 70 мільёнаў рублёў.
БелаПАН