Праваабаронца з Брэста просіць павялічыць колькасць месцаў для агітацыі

Сёння ў Брэскую абласную выбарчую камісію па выбарах прэзідэнта праваабаронца Сяргей Вакуленка падаў заяву з просьбай павялічыць колькасць месцаў для агітацыі.

На думку Сяргея Вакуленкі, рашэнне мясцовых уладаў зачыніць для кантактаў з выбаршчыкамі тыя месцы, дзе раней бесперашкодна збіралі подпісы, не спрыяе адкрытасці выбараў.

Пры гэтым заяўнік спасылаецца на рашэнне Мінскага гарвыканкама, які пашырыў спіс месцаў для агітацыі. Паводле словаў спадара Вакуленкі, у Брэсце сітуацыя шмат горшая.

Праваабаронца адзначае, што адміністрацыі Ленінскага і Маскоўскага раёнаў Брэста  выдзелілі  для правядзення масавых мерапрыемстваў непапулярныя месцы на ўскрайку горада. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі