Праваабаронцу з Даніі адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь
Кіраўніку Дацкай ініцыятывы ў падтрымку свабоды і дэмакратыі (SILBA) Енсу Крысціяну Люткену забаронены ўезд у Беларусь. Праваабаронцу затрымалі ў аэрапорце «Мінск-2» адразу пасля прылёту 23 ліпеня. “Мой пашпарт разглядалі вельмі ўважліва, і, у рэшце рэшт, я
даведаўся, што мне не даюць дазволу на ўезд у краіну і што я ў Беларусі
з'яўляюся непажаданым госцем”, — цытуе Енса Крысціяна Люткена сайт “Хартия’97”.
Праваабаронца, які мае дзеючую беларускую візу, правёў ноч у закрытым памяшканні аэрапорта з чатырма невядомымі людзьмі, а 24 ліпеня раніцай яму вярнулі пашпарт са штампам, які забараняе ўезд у краіну.
“Я адразу парасіў іх паінфармаваць пра здарэнне дацкую амбасаду ў Маскве. Яны гэтага не зрабілі, таму што не разумелі па-ангельску. Але мне дазволілі забраць мой мабільнік у камеру, так што я здолеў патэлефанаваць дацкім СМІ і пагаварыць з дацкай амбасадай у Маскве”, — сказаў Люткен.
Дацкага актывіста моцна ўразіла, што ніхто ў мінскім міжнародным аэрапорце не ў стане гаварыць па-ангельску.
“Мне паставілі штамп на забарону ўезду, пад якім нешта напісана па-руску. Я думаю, што мне забаранілі ўезд на 5 гадоў, але гэтая мая здагадка. Ніхто не быў у стане мне растлумачыць, таму што там не было людзей, якія б гаварылі па-ангельску, а маё веданне рускай мовы вельмі слабое”.
Люткен лічыць, што яго не ўпусцілі ў Мінск па палітычных матывах:
“Я думаю, што мне забаранілі ўезд, таму што я актыўна супрацоўнічаў з моладзевымі і апазіцыйнымі групамі ў Беларусі як кіраўнік SILBA. Я таксама быў назіральнікам на выбарах у 2004 і 2006 гадах. Відавочна, што спецслужбы ведаюць мяне вельмі добра”.
Дацкая няўрадавая арганізацыя SILBA была створаная на пачатку 1990-х гадоў, каб падтрымліваць ліберальныя партыі ў краінах Прыбалтыкі. Паступова SILBA занялася падтрымкай дэмакратычных рухаў у іншых постсавецкіх краінах. У Беларусі гэтая арганізацыя праводзіла семінары і канферэнцыі, а таксама накіроўвала ў краіну назіральнікаў на выбары.
Фота: politiken.dk