Правальскі не верыць, што Лазавік знайшоў у яго фальшывыя подпісы

Сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік лічыць, што падчас сбору подпісаў за кандыдата Правальскага былі дапушчаныя парушэнні. Дакладна гэта будзе вызначана падчас праверкі сабраных подпісаў.
Нагадаем, Уладзімір Правальскі сабраў у сваю падтрымку 109 тысяч подпісаў. Усе яны - з Першамайскага раёна Віцебску. Дарэчы, у гэтым раёне жыве 115 тысяч чалавек. Пры гэтым у яго ініцыятыўнай групе толькі 186 чалавек, нагадаў Еўрарадыё сп.Лазавік.

Лазавік: “Выклікае сумневы, што подпісы там сапраўдныя. Факт установіць тэрытарыяльная выбарчая камісія, якая праводзіць праверку подпісаў. Пакуль гэта толькі мае здагадкі. У яго настолькі відавочнае несупадзенне колькасці рэальных прыхільнікаў з колькасцю сабраных подпісаў па раёну...”

Гэта будзе прэзідэнт асобнага раёна горада Віцебска, пажартаваў сп.Лазавік. Дарэчы, сам Правальскі ў гутарцы з Еўрарадыё назваў гэтую заяву небыліцай.

Правальскі: “Упершыню пра гэта чую. Усялякія небыліцы паступалі наконт маёй кандыдатуры, пра гэтую я чую ўпершыню”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі