Правальскі знявагі не даруе

Нагадаем, сёння ў Віцебскім аблвыканкаме прайшло шанаванне лепшых прадпрымальнікаў. Пераможца ў намінацыі "лепшы прадпрымальнік Віцебскай вобласці ў 2010 годзе" экс-прэтэндэнт у прэзідэнты Уладзімір Правальскі на цырымонію дапушчаны не быў, хаця меў афіцыйнае запрашэнне аргкамітэта. Прыз так і застаўся ў аблвыканкаме.

У эфіры Еўрарадыё ён заявіў, што гэтую агіднасць звязвае са сваёй нядаўняй ініцыятывай правядзення рэферэндума аб недаверы Лукашэнку.

Правальскі мае намер абараняць свае правы — "спачатку ў адміністратыўным парадку, юрысты ўжо працуюць". І ўручэння прызначанага для яго прыза ён таксама будзе намагацца — "ва ўрачыстай абстаноўцы", як вызначана рэгламентам конкурса.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі