Праваслаўная царква адхрысцілася ад выступу ігуменні Гаўрыілы на Жаночым форуме
Беларуская праваслаўная царква адхрысцілася ад скандальных выказванняў ігуменні Гаўрыілы. Выступаючы 17 верасня на "Жаночым форуме" ў Мінску ігумення назвала пратэстоўцаў бесамі і сектантамі. Акцыя ў "Мінск-Арэне" была зладжаная ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.
Прэс-сакратар БПЦ Сергій Лепін напісаў у Фэйсбуку, што матушка Гаўрыіла была на гэтым форме з блаславення мітрапаліта Веніяміна, "але сам мітрапаліт не быў інфармаваны аб тым, што гэта не проста нейкае "жаночае" мерапрыемства, але мерапрыемства з пэўным палітычным падтэкстам".
На думку Лепіна, у выступе ігуменні Гаўрыілы быў парушаны прынцып неўмяшальніцтва царквы ў палітыку. "Але, у кожным разе, матухна выказала сваё меркаванне, у якім просім не вінаваціць ўсю БПЦ", — дадаў прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай Царквы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.