Праваслаўная царква адзначае свята Мікалая Цудатворца
22 траўня Руская праваслаўная
царква адзначае дзень памяці Мікалая Цудатворца. Святы Мікалай (ён жа
Санта-Клаус) – ледзь не самы ўшанаваны ў хрысціянскім свеце.
Святы Мікалай нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Турцыі. Святаром ён стаў у даволі маладым узросце. Пасля смерці бацькоў Мікалай атрымаў вялікую спадчыну і стаў раздаваць яе бедным.
Ён дапамагаў людзям таемна, каб яны не ведалі, хто дае ім, і не дзякавалі яму. Тым не менш, да нашых дзён дайшло нямала легенд пра добрыя справы святога Мікалая.
У 1087 годзе ў сувязі з пагрозай нашэсця мусульман рэшткі Мікалая Цудатворца былі перанесеныя ў італьянскі горад Бар (Бары). У памяць пра гэтую падзею ў XI стагоддзі было прызначанае свята, які Руская праваслаўная царква адзначае 22 траўня.