Праваслаўныя хрысціяне Беларусі святкуюць Раство Хрыстова

Еўрарадыё шчыра віншуе ўсіх са святам Божага Нараджэння і жадае шчаслівых Калядаў!
Напярэдадні мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт звярнуўся да вернікаў з традыцыйным пасланнем на Раство. У ім, у прыватнасці, адзначаецца: увасабленне мары чалавека аб дасканалым доме свайго жыцця павінна пачынацца "з рашучасці ўдасканальваць сваю асобу, уладкоўваць свае адносіны з бліжнімі і далёкімі, развіваць ўзаемаадносіны з Богам паводле законаў Таго, Хто стварыў увесь гэты бачны і нябачны свет, — паводле законаў Самога Творцы".

Філарэт заклікаў "да асаблівай адказнасці за дзеянні сённяшніх дзён". "Мы будуем наш агульнанацыянальны дом і клапоцімся пра яго лёс у межах дома агульнаславянскага, агульнаеўрапейскага і агульначалавечага. Якім яму быць, залежыць ад духоўнай і грамадзянскай якасці тысяч і мільёнаў дамоў і сем'яў нашых суайчыннікаў, ад прыгажосці храмаў нашых душ і набожнасці абіцеляў нашых сэрцаў", — адзначаецца ў пасланні, паведамляе БелаПАН.

Мінулай ноччу ва ўсіх храмах Беларускага экзархату пачаліся святочныя набажэнствы, якія працягваюцца сёння. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі