Праваслаўныя ўзнагароды ўручаныя тым, хто цкаваў ксяндза
У Барысаве памятнымі медалямі Рускай праваслаўнай царквы ўзнагароджаныя мясцовыя службоўцы, высілкамі якіх святар каталіцкага прыходу быў змушаны пакінуць Беларусь.
Вядома, праваслаўныя ўзнагароды былі прысвоеныя былому старшыні райвыканкама, яго намесніку, які курыруе пытанні ідэалогіі, а таксама начальніку аддзела ідэалогіі зусім не за выгнанне ксяндза барысаўскага каталіцкага прыходу Збігнева Грыгарцэвіча. Афіцыйны чыннік – добрая арганізацыя мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 1020-годдзю Хрышчэння Русі.
Аднак даволі дзіўна, што ў лік узнагароджаных памятнымі медалямі ўвайшлі менавіта тыя людзі, высілкамі якіх ксяндза выслалі з Беларусі. Менавіта гэтыя службоўцы сігналізавалі ў Менскі аблвыканкам, што ксёндз Збігнеў дазваляе сабе "некаторыя вольнасці": увосень задумаў і нават пачаў праводзіць фэст хрысціянскай музыкі. Праўда, фэст гэты спачатку быў дазволены райвыканкамам, а праз некалькі гадзін пасля адкрыцця тым жа выканкамам забаронены. Рэзананс на дзеянні вертыкальшчыкаў атрымаўся гучны.
Не прабачылі гэтага райвыканкамаўскія чынушы каталіцкаму святару. Цяпер ён – у Польшчы, а змагары праваслаўя з Барысаўскага райвыканкама пазвоньваюць царкоўнымі медалямі.
На здымку з партала catolic.by - фэст у Барысаўскім касцёле
Бюлетэнь Онлайн