"Правы Альянс" хоча правесці пікет супраць агрэсіўнай палітыкі Расіі

Арганізацыя "Правы Альянс" падала заяўку ў Мінгарвыканкам на правядзенне пікета каля амбасады Расійскай Федэрацыі. Акцыя павінна адбыцца 27 ліпеня, у дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Мэтай пікету з'яўляецца пратэст супраць агрэсіўнай палітыкі Расійскай Федэрацыі ў дачыненні Рэспублікі Беларусь: эканамічнага і палітычнага ціску, замахаў на дзяржаўны суверэнітэт.

На думку чальцоў "Правага Альянсу", з'яўляецца памылкай, што частка дэмакратычна настроенага грамадства памылкова ўспрымае палітыку Расіі як барацьбу з рэжымам Лукашэнкі і спадзяецца з дапамогай "Усходу" вырашыць унутрыпалітычныя пытанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі