Праязны на NOIZE MC
Не ведаеш, дзе набыць квіток на Нойза? Атрымай бясплатна цэлых два!
Цудоўная навіна для самых павольных фанатаў NOIZE MC, якія не паспелі набыць квіткі на канцэрт. Клуб Re:public паабяцаў Еўрарадыё прыхаваць запрашальнік на дваіх для пераможцаў нашага конкурсу. Ты ўжо гатовы на ўсё?
Мы чакаем самых упартых! Каб атрымаць два запаветныя квіточкі на Нойза ты мусіш назбіраць як мага большую колькасць праязных (не аднаразовых талончыкаў) на аўтобус, тралейбус ды ўсякія іншыя віды гарадскога транспарту, падлічыць іх і даслаць нам на [email protected] з паметкай "ко-ко-конкурс" фотку сваіх скарбаў і іх дакладную колькасць. Таксама прымаем квіткі на цягнікі і самалёты.
Даём табе часу да 18:00 чацвярга 12 красавіка, а ў пятніцу запрашаем лідараў спаборніцтва ў рэдакцыю для ўрачыстага падліку. Тры чалавекі, якія прапануюць нам найбольшую колькасць квіткоў, атрымаюць сувеніры і дыскі ад Еўрарадыё, а самы упарты збіральнік пойдзе на канцэрт NOIZE MC у клубе Re:public 14 красавіка бясплатна.