Прайшоў устаноўчы сход новага грамадскага аб'яднання "Гавары праўду"

23 лістапада ў Мінску прайшоў устаноўчы сход Рэспубліканскага даследча-асветніцкага грамадскага аб’яднання "Гавары праўду”. Старшынём праўлення абраны Уладзімір Някляеў. На ўстаноўчы сход прыехалі 77 дэлегатаў з усіх абласцей і горада Мінска, паведамляе афіцыйны інтэрнэт-сайт грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!".

У лістападзе Гаспадарчы суд ліквідаваў установу "Рух наперад", і каб не было прэтэнзіяў да актывістаў кампаніі "Гавары праўду" за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі, стварылі гэтае грамадскае аб’яднанне, патлумачыў сябра праўлення Сяргей Вазняк.

Вазняк адзначыў, што цягам тыдня будуць пададзены неабходныя па заканадаўству дакументы на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі