Праз 7 год Мінск праглыне Тарасава і Шчамысліцу

Тэрыторыю Мінска да 2015 г. плануюць павялічыць з 42,6 да 54,2 тыс. га. Пра гэта паведаміў дырэктар КУП "Мінскгорад" Аляксандр Пятроў. "У адпаведнасці з указам №291 у гэты перыяд плануецца штогадовы ўвод не менш за 2,2 млн. кв.м жылля. Такім чынам, аб'ём новага будаўніцтва ў 2011-2015 гг. складзе 11 млн.кв.м", - сказаў Аляксандр Пятроў. Ён паведаміў, што ў 2011-2015 гг.у горадзе мяркуюць скончыць забудову жылых раёнаў Дружба (170 тыс.кв.м), Масюкоўшчына (40 тыс.кв.м), Каменная горка (946 тыс.кв.м), Лебядзіны (485 тыс.кв.м), Лошыца (525 тыс.кв.м), Міхалава (100 тыс.кв.м)і пачаць засваенне жылога раёна Паўночны ў межах сучаснай гарадской рысы (1,2 млн.кв.м).
"З 2011 года неабходна пачынаць засваенне тэрыторыі сталіцы за рысай - Менскай кальцавой аўтадарогай. Гэта Шчамысліца (плануецца пабудаваць 660 тыс.кв.м), Копішча (370 тыс.кв.м), Новы Двор (200 тыс.кв.м), Тарасава (480 тыс.кв.м), Дзегцяроўка (230 тыс.кв.м)", - распавёў дырэктар КУП "Мінскгорад". Да 2015 г. неабходна асвоіць каля 600 га землі, што запатрабуе адводу земляў Мінскага раёна.

Трэба пабудаваць больш за 70 км дарог, рэканструяваць 22,5 км, пабудаваць 22 транспартныя развязкі і шляхаправод. Усяго кошт жыллёвага, культурна-пабытовага і камунальнага будаўніцтва ў Мінску ў 2011-2015 гг. складзе каля BLR 33,8 трлн.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі