Праз год у беларускай сталіцы з’явіцца новы від гарадскога транспарту

У Мінску на ўчастку чыгункі паміж станцыямі Мінск-Пасажырскі і Ждановічы вядуцца работы па рэканструкцыі рэек і пасажырскай інфраструктуры для запуску новага віду транспарту — гарадской электрычкі. Галоўны інжынер Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Генадзь Лебедзеў распавёў агенцтву “Мінск-Навіны” пра тое, што рэгулярную камунікацыю тут плануюць пачаць у канцы 2011 года. Гэты кірунак абралі ў сувязі з маштабнай жыллёвай забудовай раёнаў Каменная Горка і Дамброўка, што на захадзе сталіцы. Мяркуецца, што ў перспектыве гарадская электрычка будзе абслугоўваць таксама іншыя кірункі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі