Праз снегапады без святла застаўся 231 населены пункт краіны
Дзесяткі брыгад энергетыкаў аднаўляюць электразабеспячэнне населеных пунктаў Беларусі. Праз снегапады без святла застаўся 231 населены пункт краіны — там былі пашкоджаныя лініі электраперадачы. Найбольш пацярпелі Брэсцкая, Гомельская і Магілёўская вобласці, паведамляе БЕЛТА.